3 лютага 2022 г. у групе падоўжанага дня вучняў 1 “Г” класа  прайшло цікавае мерапрыемства.

Дзеці сталі ўдзельнікамі занятку на тэму “Легенды Белай Русі”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, цікавасці творам народнай творчасці, выхавання ў дзяцей павагі да роднага слова.

На занятку навучэнцы з задавальненнем слухалі легенды і  паданні: “Адкуль пайшлі беларусы”, “Адкуль пайшлі буслы”, “Адкуль сяляне і паны”, “Чаму заяц, ліса ды воўк разам не сыходзяцца” і інш. Дзецi спрабавалi чытаць легенды на роднай мове, дзялiлiся ўражаннямi.

Мерапрыемства было цікавым і займальным, вучням вельмi спадабалася.